Не шукай мудрагелiстых, пафасных слоу...

***
                Паэту

Не шукай мудрагелістых, пафасных слоў,
Злоўжываць не патрэбна даверам
Чытача і народа, бо й слова “любоў”
Адчыняе не кожныя дзверы.

Толькі проста пішы, адчуваннем пішы,
Калі пішаш, дык толькі – ад сэрца.
Толькі праўдаю светлай і чыстай душы
Адчыняюцца шчырасці дзверцы.

І не трэба крычаць: “Ой, люблю я, люблю
Родны кут мой ад краю да краю!”
Напішы ты пра бедную тую зямлю,
Што і я баразной уздымаю.

28 красавіка 2019 г.


Рецензии