Мая радзiма дваццаць сотак...

***
          Памяці цётак Марыі Фёдараўны і Васілісы Захараўны

Мая радзіма – дваццаць сотак,
А соткі тыя я люблю,
Як памяць пра нябожчыц цётак,
Як зарунелую раллю.

О, як спявалі Вася з Машай,
На лаўцы седзячы вясной,
У Будзішчы, у вёсцы нашай,
Старонцы гомельскай лясной.

Пупышак клейкіх лёгкі водар,
І кошка Выдра каля ног…
Ці працавіты хто, ці лодар,
Але мінуць ён іх не мог!

Спявалі цёткі пра каліну,
Пра зарунелую раллю…
З-за песень тых люблю Айчыну,
І цётак, і сваю зямлю.

27 красавіка 2019 г.


Рецензии