Воет собака

Учора ў суседа выла сабака,
Людзі гавораць, што чуе бяду.
Сквапны сусед засяваў поле макам,
Густа мяшаў з ім асот, лебяду.
І прыгаворваў – расці пустазелле
Мне на пацеху, галоце на сум.
Будзе ў восень у хаце вяселле,
Што пазайздросціць разбэшчаны кум.
Многа ён мае даляраў, ды злата,
Ходзіць па свеце, бы сват каралю,
Шчодрай рукою, на гранты багатай,
Сыпле смяротнае зелле ў раллю.
Вабяць пасевы яго лёгкай доляй
І абяцаюць няўстойлівым рай.
Кошт таго раю - ўсяго толькі воля,
Клёкат бусліны, бярозавы гай.
Сквапны сусед пацірае ўжо рукі,
Марыць заграбаць увесь белы свет,
Вые суседаў сабака і гукі
Ўторацца эхам суседу ўслед.


Рецензии