Не хвалюйся, мой дружа, што я не паэт...
Міхасю Башлакову
Не хвалюйся, мой дружа, што я – не паэт.
Ты – паэт, і я гэтаму рады.
Няхай вершы паэта ляцяць у сусвет,
Няхай зоркамі ззяюць над садам!
Не хвалюйся, мой дружа, што лічыш інакш,
Што паэт я, вядома, таксама.
Ты адзіны такі – непаўторны і наш,
Беларусь для цябе – твая мама.
Не хвалюйся, паэт, я заўсёды з табой –
І вясной, і засушлівым летам,
Бо галоўнае – гэта застацца сабой,
А не проста – лічыцца паэтам.
27 красавіка 2019 г.
Заўвага аўтара: Паэт Міхась Башлакоў не аднойчы выказваў сваё хваляванне, што я не з'яўляюся сябрам Саюза пісьменнікаў, "афіцыйным паэтам".
Свидетельство о публикации №119042703193