Маладыя грамы
Бісер спеваў да самай зары...
Гавары аб каханнi са мной,
Аб пяшчотах са мной гавары,
Як у годы юнацкай пары!
Сэрца цiха агортвае жаль,
Хоць вітаю я мой родны край,
На Радзіме я! Дома амаль!
Зноў вясна і цвіце юны май!
Ах, вярнi, любы май, тыя дні,
Хоць імгненні, калі ўзбоч сяла
Ясна ззялі Купалля агні
Кветка- папараць ноччу цьвіла!
Роднай мовы глыток удыхнуць,
У радзімай дай, мне, старане
Няхай беды яе ўсе мінуць,
Толькi радасць няхай не мiнe!
Гром зацiх маладых пяруноў.
Салавейка, да самай зары
Запаляй схаладзелую кроў,
Аб каханнi ўсю ноч гавары,
Як у годы юнацкай пары!
Свидетельство о публикации №119042604934