Бiрутэ 2
Крыжы скавыш,
Як скабкі, торгае з зямліцы.
Мо верш не крыж?
Мо верш не выдзіралі цалкам,
І зніж, і звыш?
Укрыжаваныя запалкі:
Гары ж, Парыж!
Гары і слова, і малюнак.
Парыж – паперш!
Мой верш літаў бы па ратунак,
Ды крыж не верш!
Ляце пакрыўджаная знічка –
Агністы стрыж!
Крыжуе попелам сярнічка.
Гарыш, Парыж?
На фотаздымку крыжалом у Курапатах, Беларусь.
Даведка: беларускае слова "стромка" мае два адценні: першае адзначае "заноза", іншае адзначае "высока і няўхільна".
Свидетельство о публикации №119042309175