Жонка мая

Радасць імгнення – я побач з табою
Бачу бясконцую веліч цяпла,
Зоркаю ззяешь ты над Зямлёю
Ласку, надзею як скарб прынясла.

Цуд успамінаў маіх неуміручых,
Мне падабаюцца добрыя сны.
Быццам ты кветка ў бутонах пахучых,
Белай вясёлкаю ды ў туманы.

Ты, што юнацкія светлыя мроі,
Ты, як пралеска на ўскрайку лясным,
Чыстай крынічкай гучыш і гамонішь,
Квецень духмяны ў пачатку вясны.

Звонкая песня мой шлях і ратунак,
Шчасце, пяшчота ты згадка мая,
Свет непаўторны, надзейны прытулак,
Сцежка знаёмая да ручая.


Рецензии