***
Дзіцяці углядалася у твар
І між сабой разважала
Вясёлкай сонечных мар.
Кім стане маё дзіцятка,
Які яму выпадзе лёс?
Маленькае ты немаўлятка,
Што Бог да мяне прынёс!
А можа, ты станеш паэтам,
I сэрцы усхвалюе твой спеў,
Ці мужным нястомным атлетам,
Каб свет на цябе паглядеў?!
Ці доктарам, ці святаром,
Ці лётчыкам, зоркі кахаючы,
А можа, правадыром,
Справамі люд узмацняючы?
А можа быць, ты у падарожжах
Убычыш бясконцасць дарог,
І будзе мноства гісторый,
Што распавесці б ты змог.
Аб чым будзеш марыць у думках
Удзень або уначы,
Вяселля шукаючы у смутку,
Пры сонейку ці пры свячы?
Я веру, што доўга не будзеш,
Шукаць паміж іншых свой шлях,
Жыццёвые справы рассудзіш,
І крылы расправіш ва узмах.
І кім бы не быў ты, мой любы,
Заўсёды ты будзь чалавек,
У хаце сваёй і паўсюды,
I будзе шчаслiвым твой век!
Дзіцятка маё, не стамляйся,
Калі ты упаў - уставай,
У час завірух не губляйся,
А мужна iх перамагай.
І крыж свой нясі у спакоі,
Бо кожнаму дадзен свой крыж,
Якой бы не выпала доля,
Характар ты свой узмацніш.
Так доўга матуля сядзела,
Свет лямпы ласкаў яе твар,
І ціха сыночку прапела
Вясёлкі сонечных мар.
10.04.2019
Свидетельство о публикации №119042308863