Красавiцкi ранак

За вакном ружовы ранак
Мыецца ў расе
Дзеці выбеглі на ганак
Сонныя ўсе.

Пахне свежым сырадоем
Аж казыча нос
Сон змываецца вадою
Раптам i ўсур'ёз

Пахне язьвінем і ружай
Водар веснавы
Добрай раніцы, мой дружа
Чалавек жывы!


Рецензии