Сумленне совесть
Цяпер знікае ў людзей
І вырастаюць пакаленні
Як бы і не зусім людзей.
Фізычна людзі, але сэрцы
Зачыненыя на замкі
І ходзяць робаты па свеце –
Стаў вельмі жорсткі свет такі.
Бо робат літасці не мае,
Яму любові нестае,
І сораму не адчувае
За справы брудныя свае.
Прэстыж, улада і багацце
Набытае любой цаной.
“ Каб быць шчаслівым – трэба красці!” –
Дэвіз хапугі “аснаўной”.
І лёгка пойдзе на забойства,
Каб мэты дасягнуць сваёй.
Падман ён лічыць як геройства,
Калі хітруеш – “дзелавой”…
Але на свеце ёсць асобы
З адкрытай, чыстаю душой,
Каб род людскі не зведаў згубы
Ды ў нябыцце не зышоў.
Яны зярняты праўды, веры
І першароднай чысціні,
Бо маюць добрыя намеры -
Каб свет да лепшага змяніць.
Змяніць любоўю, дабрынёю,
Сумленна жыць і працаваць,
Зямлю не заліваць крывёю,
У сям’і братэрскай працвітаць.
Красавік 2019г.
Свидетельство о публикации №119042303890