Пралятаюць днi вясновыя...
Пралятаюць дні вясновыя
Аблачынкамі над лесам.
Дні вядомыя, не новыя,
Нібы дровы пад навесам.
Пралятаюць дні слухмяныя
Так пакорліва-шаўкова,
Нібы слабыя ці п’яныя,
Ці без рыфмы ў вершах слова.
Пралятаюць дні вясеннія
І знікаюць назаўсёды,
Нібы стомленыя геніі
Не паэзіі, а моды.
23. 04. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119042303308