Анисавая Любачка

Анісавая Любачка
(крымінальная паэма)
І.
Паэта ў сьведкі
па крымінальнай справе
доўга думалі,як заарканіць?
Ну што вы,дальбог,як малыя дзеткі,
я сам памагу вам дзела справіць.
Глядзіце,ёсць імя ў Краіне змучанай,
гучнае імя з міру і славы,
складзенае словамі славянскай спадчыны,
падмацаванае прозьвішчам шляхецкай лавы.
Радзіліся доўга,як выдаліць з працэсу,
як змоўкнуць прымусіць вербальнага эстэта.
Урэшце дамагліся новага эксцэсу
ў самым цэнтры беларускага сьвету.
А мне што?Прызнаў безагаворачна
віну па 205-м,частка другая.
Мой чырвоны пісьменьніцкі,як білет воўчы,
іклы ашчэрыў,мышцы падбірае.
Пракоцанаму доўгім франтальным вопытам
яшчэ адзін хай будзе - не насіць за плячыма.
Сьледчая Любачка страшыць допытам,
чорныя хацімчыкі,як макіяж,пад вачыма.
Мілая жанчынка,ня ведаю,праўда,
пашанцавала вам з паддопытным ці наадварот.
Хто ж падагнаў вам такую параду
пайсьці ў сьледчыя з малых год?
Вам бы ў дваццаць пяць схіліцца кветкаю
на плячо мужчынскае і цалаваць,
а вы лэптопіце электроннай карэткаю,
штампуючы справу пра скрадзены матрац...
ІІ.
Гляджу на работу тваю,сьледчая,
адмоўна хістаю чубам у адказ,
у справах крымінальных зьлёгку дасьведчаны,
з кароткіх фразаў будую сказ.
А ў галаве маёй тоўпяцца д'яблікі
ня рэчавых доказаў,матываў і прычынаў -
я бачу выяўна,як зацьвітаюць яблыні
і кветкі анісу ў палёх айчынных.
І раптам знаходжу:вось яно,трапнае!
Любоў Васільеўна,крыху за 20-ць узростам -
гэта Анісавая Любачка,праўнучка этапніка,
зарытага пад шпаламі замест пагосту.
Тут стала мне лёгка на вашым допыце
і я вярнуўся да культурнага "вы".
Анісавая Любачка,што ж вы робіце?!
Я хутка прызнаюся,
аддаўшы вам
усе мае на сьмерць і жыцьцё правы.
25/03/2018 - 10/03/2019,Марыліна Горка


Рецензии