Бабульчына хатка

Хата бабульчына:
Белая цэгла, шэры, засмучаны дах...
Свішча ўпэўнена, весела, смела
Побач з шпакоўняю птах,
Нібы заве ўсміхнуцца вясновым
Промням на шыбах тваіх.
Хатачка родная, іншым не роўня,
Лепшая за другіх.
Ты выпраўляла ў школу матулю,
Чула гамонку зрання.
Кожны пакой асалодай атуліць,
Сілай напоўніць ралля.
Твой агародзік і сад па- над возерам
Быццам чакаюць мяне.
Летам астудзіць халодны бярозавік,
Узімку хвароба міне,
Бо выгравае цяплом і ўспамінамі
Кожную костачку печ...
Хатка вясковая, шчырая, мілая,
Гоніць трывогі ўсе прэч.
22 красавіка 2019г


Рецензии