Дэпрэсiя
І існаванне мне абрыдлым стала.
Я ўсё шукаў збавення для людзей
Ці трэба тое? Аб тым думаў мала!
Я верыў у сусвету дабрыню
І логіку шукаў у справах Бога.
Я верыў, што нікога не маню,
Ды ў слепаце маніў сябе самога!
Гарэлі планы, узнімаўся дым
Аж да нябёс: бялявы, чорны, шары...
А я ўставаў, каб зноўку маладым
Шукаць шляхі, вядучыя да мары!
Прабач Радзiма, калі я табе
Даць не сумеў таго, што меўся даці!
Павер, мне сэрца стогне у жальбе,
Ты ж для мяне ёсць i сястра, і маці!
Павер, я буду да канца жыцця
I дзень, і ноч займацца барацьбою,
Каб вырваць нас з абдымкаў забыцця
І перамогу паздзяліць с табою!
Свидетельство о публикации №119042200461