За акном вярба калышацца...
За акном вярба калышацца.
Над вярбою месяц стаў.
Пра вясёлае не пішацца,
А пра сумнае пісаў.
За акном вясновым раніца,
Месяц у святле растаў.
Каб з вясёлым не параніцца,
Ні пра што не напісаў…
21 – 22. 04. 2019 г.
Параніцца – зрабіць што-небудзь раней, чым належыць.
Свидетельство о публикации №119042201968