Нотр-Дам

Мы не пабачым Нотр-Дам
Бо ён ужо згарэў,
Я быў толькі аднойчы там
І ім я захварэў!
Ён аб'ядноўваў душ узлёт
У готыцы скляпення,
Каб славіў Госпада народ,
І меў ад бед збавенне!
Каб промні сонца ў вітражах
Знімалі душ пакуты,
Каб на малітву зваў не жах,
А еднасці мінуты!
Ён быў душы і працы плён,
Прыступкаю да Бога!
Да зброі зваў ягоны звон,
Калі была трывога!
Каб вечнасць ураўняці з прахам
Хапіла аднае іскры.
Дым і агонь над Божым гмахам,
Пажарнікі, як ваяры...

 
Ёсць у Гервятах ''Нотр-Дам'' -
Касцёл у Беларусі.
Я быў з сябрынай колісь там
І зноў туды вярнуся!
Мы вернемся ў святыя дні
Каб Богу памаліцца,
З крыніцы светлай чысціні
Душою прычасціцца!
Ды, збіўшы пыл чужых дарог,
Маліці пана Бога,
Каб "Нотр-Дам" ён наш збярог,
Болеі няма такога!
Як многа твораў рук людзкіх
Спалілі войн пажары
Хай знойдзе Божа злыдняў тых
Каб не пазбеглі кары!
Нам лепшай долі не знайсці
Як памяць ратаваці
І за яе на смерць пайсці,
І жыцце аддаваці!
О, беражы мой родны край
У часы ліхія Божа!
Каб расквітнеу там новы май,
Хай моц твая паможа!
Каб была чыстай неба сінь,
Жылі каб мірна людзі!
Няхай жыцця і думак плынь
Заўсёды чыстай будзе!


Рецензии