Вёсачцы маёй
Вёсачка мая зусім сагнулася,
Як вярба, самотна ля вады.
Не прыбрана на Вялікдзень вуліца,
Толькі вабяць квеценню сады.
І глядзяць тужліва, па-сірочаму,
Хаткі, запрашаюць на парог.
Салавейка залівае вотчыну,
Што благаславіў калісьці Бог.
Прудавіца, мілая, гаротная,
Хоць цябе на карце не знайсці,
Самая надзейная і родная
Ты мая прапіска ў жыцці.
Выстаяла мужна пад фашыстамі
Брагіншчыны мілае діця.
Рыдыеактыўным пылам знішчаны
Перспектывы светлага жыцця.
Немата. Цнатлівасць. Толькі ў памяці
Уздоўж гумна бягу я басанож.
Конікі стракочуць, у небе – жаўранкі!
І пляце вясёлку летні дождж.
Вось мая бабуля завіхаецца
Спраўнай гаспадыняй на двары.
Вось ля клуба сельскага збіраюцца
Маладосці вечныя сябры.
Памяць… Прудавіца! Сэрца моліцца!
Радуніца – свята для цябе,
Бо жывымі поўніцца ваколіца!
Бог дае надзею ў журбе!
Вёсачка мая з дзіцячай радасцю
Распрамляе плечы ля вады…
На пяску магільным светлай памяццю
Засталіся родныя сляды…
Свидетельство о публикации №119041708052