Свецiць сонца, хтось капае грады...
Свеціць сонца, хтось капае грады,
Плавае над садам матылёк,
Шпак спявае сёння серэнады
Над шпакоўняй, скрыўленай набок.
Трэпле вецер плёнку на цяпліцах,
Змёрзлая маліна шамаціць,
І дарога з вёскі да сталіцы,
Нібы мора дальняе, шуміць.
17. 04. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119041706042