Сёння ноччу гарэу Нотэр Дам дэ Пары...

***
Сёння ноччу гарэў Нотэр Дам дэ Пары –
Знакаміты сабор у французскай сталіцы,
Бо не вечна нішто, нават бог да пары,
Калі гэтаму богу не стануць маліцца.

Сёння ноччу быў дождж, і растуць, як грыбы,
Сцены месцаў другіх, куды ходзяць маліцца
І схіляюць дадолу пакорліва лбы –
У былой хрысціянскай французскай сталіцы.

16. 04. 2019 г.


Рецензии
А ў 60-х мінулага стагоддзя зруйнавалі ў Гародні Фару Вітаўта.

Мечислав Курилович   05.05.2019 22:58     Заявить о нарушении
У нас многа што зруйнавалі і ў савецкі час і зараз таксама руйнуюць.

Юрий Боровицкий   05.05.2019 23:23   Заявить о нарушении