Крыж пад сэрцам
І вакол крыжы, крыжы…
На Вялiкдзень пацяплее,
Так што цiхенька ляжы.
Прыйдуць злодзеi, зраўнуюць…
Слоў жалобы не чуваць
Тых, каго стальныя кулi
Палажылi вечна спаць.
Побач спяць яўрэй з палякам,
Рослы жоўнеж, сiвы дзед...
Перад смерцю нехта плакаў,
Нехта выў на лунны свет.
Дзе яна на крывi праўда?
Чорны лес, змярцвеўшы снег.
Адляталi душы раптам,
Выстрал - мiнус чалавек.
Не шукай, не будзе рады.
Грыф "Сакрэтна” - назаўжды.
Тут людзей стралялi каты,
Памяць с лiсцем моўчклi жглi.
За якi навет пакуты?
За што смертны прыгавор?
Iнга, Рахель i Данута,
Ежы, Мардыхай, Рыгор...
Сяргей Брандт, 12.04.2019
Свидетельство о публикации №119041309008