Пажаданне...
Яблычны смак пірагоў.
Бацька на печы, стамілася маці...
Снег той ідзе, як ішоў.
У глыбіні недзе маю пад сэрцам
Мару таемную я:
Хай усім людзям на свеце жывецца
Добра ды будзе сям’я
Моцнай, здаровай і вельмі шчаслівай.
Міру ўсім вам, цеплыні.
Кожны хай будзе каханы, любімы,
Фарбамі яркімі дні
Я намалюю, каб дзетак усмешкі
Доўга на вуснах былі.
Каб сябравалі, гулялі ў снежкі,
Марылі. Роднай зямлі
Вартымі былі, старых паважалі,
Неслі жыццё і святло.
Як я жадаю паўсюль паміж намі
Каб толькі шчасце было!
Свидетельство о публикации №119041300338