Верш будзе кароткiм...

***
Верш будзе кароткім,
Бо скончыўся сшытак.
Не буду пакуль што паліць…
Бадзёры мароз спачывае на жыце,
Бярозавы сок не бяжыць…
Халодная раніца выгнула спіну
І сонцу падставіла бок…
А, можа, сягоння спаліць палавіну,
Мо кінуць радкі на пясок?
Учора суседзі пад лесам палілі
Сухое галлё і гарэлку пілі.
Спаліць бы мне тое, за што мяне білі…
Харошыя ж вершы былі!
Я кінуў запалку…
Прывучаны змалку
Замольваць старыя грахі…
Гарыць-дагарае мой сшытак сухі…

12. 04. 2019 г.


Рецензии