Беларусь, мая Радз ма!..



Беларусь, мая Радзіма,
Дарагая вязка слоў…
Зелянее клін азімы
Пасярод тваіх снягоў,
Сонца свеціць, ды ня грэе,
Ленін курчыцца ад вей,
Ўсё яшчэ ляцяць яўрэі
Да ізраільскіх дзвярэй,
Час тужлівай каламуці
Накідаў вялікі стог –
Шчасце, што  на Беларусі
Лукашэнка перамог!
Шчасцем поўніцца хаціна,
Кожны шчасліў і здароў –
Беларусь – мая Радзіма,
Дарагая вязка слоў!..


Рецензии
Распублика Быларусь-народная поговорка

Сергей Хлопотов 2   10.04.2019 14:51     Заявить о нарушении