Красивой захотела быть

Прыгожай захацела быць,
Бягу за дапамогай,
Цырульнік на мяне глядзіць
Сур’ёзна, нават строга:

“Тут трэба шмат папрацаваць:
Гадзіны две – увішна,
Я – майстар прыгажосць ствараць,
Сядзі, глядзі, што выйшла!”

Сяджу, гляджу ў люстэрка я,
Хоць часу шмат не маю,
Яц быццам, галава мая,
Ды, штосьці не спазнаю…

Прасіла крышачку завіць,
Бо, валасы даўгія,
А зараз хочацца завыць,
Ужо вочы, як чужыя.

Тут лаку выліта зашмат,
Зашмат і начасана,
Прычосцы і супроць гармат
Стаяць наканавана…

Бягу, як лань, хутчэй – дамоў,
“Майстэрства” ўсё змываю,
Дарэмна час і грошы зноў –
За прыгажосць губляю…


Рецензии