Так у жыцц наканавана

Табе ў сэрцы я месца знайшоў,
Новы Пагост,побач ля Бога.
Куды я не брыў,дзе б не ішоў,
Да твайго вярнуся парога.
Так,відаць ужо вызначыў лёс,
Так у жыцці наканавана.
Да спадобы мне тут вербалоз,
Што чароту шэпча закахана.
Дзе да вёскі,падступае лес,
І там мёдам пахнуць верасы.
Дзе царква і касцёл да нябес,
Аднолькава звоняць у званы.
Дзе стракатую квецень лугоў,
Вясной месяц-май акідае.
Не шкадуе зязюля гадоў,
Мне днём кувае і кувае.
Дзе да ранку сакрэты свае,
Ліпы ціха шэпчуць аблокам.
Гляжу,радасна на сэрцы мне,
І святлей становіцца наўкол.
Тут я жыву і не здам свой пост,
У снах сніцца ён без падмана.
Так відаць,ужо вызначыў лёс,
Так у жыцці наканавана.


Рецензии