Вясковая замалёука
У абдымку з туманам заснула сядзіба.
З прылеглага лесу пасвіствае сыч.
А хмаркі на небе, як сдобныя скібы,
Хоць ты іх вазьмі, ды суседцы пазыч.
Рамонкі злажылі, як крылы, пялёсткі
І дрэмлюць пад трэск гаманлівых цыкад,
А месяц надзеў капялюш на край вёскі
І тая збірае ў яго зорапад.
На троне чарнявая ноч-прыгажуня.
Ля ног яе лета лягло адпачыць.
Ліхтарыкам поўні асвечана пуня.
Ледзь бачнаю хваляй свет белы дрыжыць.
Ды толькі суседцы чамусьці не спіцца.
Гарыць у акенцы надзеяй святло,
Як быццам пагляд у гадах маладзіцы
Ад слоў прымака, што прыбіўся ў сяло.
Свидетельство о публикации №119040305077