Ветлiвасць
І жадаю вялікага шчасця:
Хай шанцуе вам без мяжы
І ніколі ваш свет не пагасне.
Каб настрой ваш ніхто не мог скрасці –
Хай ён будзе вясёлы заўжды.
Каб любілі ваш дом моцна госці,
Хай пануе ў ім дабрабыт.
Пажадаю яшчэ вам здароўя –
Трэба, каб яно моцным было.
Мы павінны трымаць сябе роўна,
Кабы годным быць лёсу свайго.
Дык жывіце шчасліва, багата,
Не хварэйце і майце настрой
Толькі добры і хай ваша хата
Будзе месцам з цудоўнай сям’ёй!
09-10.10.2018.
Свидетельство о публикации №119040302162