Мой родны кут, як ты мне мiлы
забыць цябе не маю сілы",
твае лясы, твае палеткі,
у лузе дыванамі кветкі.
Салодкі водар іх, духмяны,
ў бары чарничныя паляны,
валошкі сінія ў жыце,
і кужаль хмарак у блакіце.
Птушыны гоман напрадвесні,
у небе жаўруковы песні,
салоўкі пошчакі ў гаі,
і нашы першыя спатканні.
Вясновы сад, дзе пах мядовы,
як аб каханні твае словы,
душы счаслівыя імгненні,
вясны далёкай летуценні...
Ды з лёсам думкі не саўпалі,
адной дарогай дзве не сталі
між берагоў, як тыя хвалі,
прайшло жыццё, зноў аб каханні
Крычыць вясною ў небе сінім
клін шэракрылы жураўліны,
і плачуць белыя бярозы,
гаючым сокам льюцца слёзы.
Свидетельство о публикации №119032909694
Валянцiна, шчыра дзякую за ýзбаджаныя Вами успамiны аб сваём дзяцiнстве!!!
З павагай да Вас,
Валентин Каян 30.03.2019 10:24 Заявить о нарушении
Валентина Ментуз 30.03.2019 13:48 Заявить о нарушении