Пахмурны дзень сакавiка...
Пахмурны дзень сакавіка,
У небыццё сыходзіць месяц.
Адвыкла ад радкоў рука,
І толькі ногі гліну месяць.
І хочацца застацца ў ім –
У гэтым дні вясны без сонца –
І дзякаваць радкам сваім
За жураўліны спеў бясконцы.
І хочацца мясіць зямлі
Вясновай грудзі – гразь і гліну,
Як месяць неба жураўлі
З душой маёй напалавіну.
29. 03. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119032904539