Я люблю
Паўзабыты, няброскі.
Я люблю гэты край,
Што ты мне нi кажы:
Напалову пустыя,
Забытыя вёскі,
У скрыжаванні дарог
У вышыванках крыжы.
Я люблю гэты край
Папары яго, гоні,
На ўзгорках кусты,
Па лагчынах лясы
Пару дзедаўскіх хат
Недзе там, на адхоне
Свіран там, каля іх
Напалову пусты.
Нібы нехта людзей
З тых краёў павыводзіў,
Нібы нехта забраў
З тых краёў сок жыцця...
Ні Батый, ні Мамай
Там вайной не праходзіў,
Бог пакiнуў стаяць
Там кусок забыцця.
Я люблю гэты край
Яго плыні, паводкі,
Валуны па краях
Ля азёр і крыніц
Я люблю гэты край,
Бо адсюль мае продкі,
Бо прыйшоў тут на сьвет
У зіхценнi зарніц!
Свидетельство о публикации №119032802578