Апошнi дзень сакавiка
Ляцяць гады, бы птушкі ў паднябессі...
Апошні дзень сакавіка іскрыцца.
Ен для мяне гучыць спрадвесні,
Сабраў у розавы падол зарніцы.
Мая дачушка ў гэты дзень
Удыхнула першы раз, адкрыла вочкі,
І першы цеплы сонечны прамень
Лег на галоўку ласковым вяночкам.
Мне с кожным годам даражэй
Вясны жаданай падарункі,
Бо гэта час спаткання для людзей,
Кахання шчодрыя ласункі.
І хутка ўсе кругом нальецца
Жыццем і подыхам здаровым,
І ў кожнай кветцы адзавецца
Спеў жаўрука ранкам вясновым.
І юнай, дзіўнаю красою
Напоўняцца душа и сэрца,
І Богам даная з табою
Пяшчота,мудрасць, міласэрнасць.
Заужды умееш мудрай быць,
Для усих нас маеш час и слова,
И твая свечка у храме за усих гарыць,
Каб жыць усим пад Госпада аховай.
Прымі ў вясновы день чаканы
Ты родных, блiзкiх вiншаваннi,
I мужа погляд закаханы,
Каб усе збылiся пажаданнi!
Свидетельство о публикации №119032603697