Вольна дыхае дзень вясновы...

***
Вольна дыхае дзень вясновы.
Павуціну пляце павук.
Павуціна – жыцця аснова
Для ягоных і ног і рук.

Зноў на волю выходзіць вецер
Ткаць шаўкі парыжэлых траў,
Гнуць бярозы расталай вецце
І над студняй хістаць жураў.

Дзень вясновы, як вецер вольны,
Сакавіцкі пляце вянок.
Свет раскуты, жывы, раздольны
П’е бяроз маіх белых сок.

25. 03. 2019 г., Радашковічы


Рецензии