Беларусачка
Прыгожая, як зорачка,
Накінь на плечы хустачку
У вечар ціхі, золкавы.
Паслухай, як шапоціцца
Навокал жыта спелае,
Нібы агулам просіцца
У рукі твае белыя.
Чаго ты зажурылася,
Чаго маўчыш, нясмелая?
А вочы заіскрыліся
Ад позірку, бы хмельнага…
Ад позірку гарачага
Яго, такога любага…
Хто весці ўжо збіраецца
Цябе да фэсту шлюбнага.
Свидетельство о публикации №119032502060
Мая светлы сум.
Зямля продкаў маіх,
Край бяроз Беларусь."
Антониа Ирина Голь 25.03.2019 14:41 Заявить о нарушении
Зинаида Богомолова 25.03.2019 14:52 Заявить о нарушении