твае вочы

твае вочы мне –
не забыцца каб
у свеце ветраным,
абясточаным.
яны быццам бы
кіламетрамі
перакідваюць
на абочыну
непатрэбнае,
бессэнсоўнае.

я застануся,
калі хочаш ты.

твае вочы мне -
не загінуць каб
чымсьці знішчанай
на абочыне.


Рецензии