Патрыятычна-дзiцячае

Там, дзе Ясельда бруіцца,
у хвалях сонейка іскрыцца,
лес дзе, поле, нівы, хаты,
яслі-сад, а ў ім - маляты.

Працаўніцы калектыва
песцят дзетак клапатліва,
і растуць яны на дзіва
тут здаровыя шчасліва.

Беларусамі растуць,
край свой родны берагуць,
па-беларуску размаўляюць,
любяць мову, паважаюць.

Беларусамі каб звацца,
мовы нельга нам цурацца,
мова родная, як маці,
трэба кожнаму дзіцяці.

Бавяць дзеткі ў садзе дні,
вучаць мову ў гульні,
бо гульня ім вельмі трэба,
як у абед кавалак хлеба.

Пазнаюць яе ў казках,
байках, прымаўках, загадках,
Ад чаго тая нагода?
Дык яны ж - мудрасць народа.

Прыгажосць яе у песнях,
нібы сонца ў небе веснім,
як крынічная вада,
нашай мовы чысціня.

Дружна нашы дзеткі пэўна
сёння ў гэтым вас упэўняць.
Распачнем гульню-забаву
на пацеху і на славу!


Рецензии