То сонейка, то зноу завея...

***
То сонейка, то зноў – завея.
Ў прыродзе ўсё, як у жыцці:
То замарозіць, то сагрэе,
То загадае нам сысці.

Жыві, пакуль завеі веюць,
Пакуль святло нам дорыць Бог,
І ногі нашы не нямеюць
Сярод бясконцасці дарог.

Жыві для згоды, не для шкоды.
Любі завейны сакавік
І з’явы дзіўныя прыроды,
З якой і ты, як Бог, узнік.

12 сакавіка 2019 г.


Рецензии