Чырвона-бурым гiяцынтам...

***
Чырвона-бурым гіяцынтам
Блішчаць бярозы на гары.
Маленькіх елак лабірынты
З яе спаўзаюць у двары.

Пад небам воблачным і вязкім
Імглісты дзень пачаў свой шлях,
Расказвае бярозам казкі,
Брыдзе, пляцецца па палях.

А за аблокамі жураўлік –
Нябачны месяц малады –
Плыве, як страчаны караблік –
Мае дзіцячыя гады.

11 сакавіка 2019 г.


Рецензии