Маладзiк у Цяльцы Аднарогам плыве...

***
Маладзік у Цяльцы Аднарогам плыве,
Як цнатлівы і верны мой сябра.
Да сябе бірузовае неба заве,
Яго колер – налёт кандэлябра.

Не дарэмна табе я дарую грахі!
Ты даруй мне мой талент таксама,
Калі месяц кранаецца рогам страхі,
Нібы поглядам Ева – Адама.

Я дарую табе твае зайздрасць і страх.
Ты даруй мне, што я гэта бачу.
Бірузовае неба ў бязгрэшных вачах
Я дару табе, быццам удачу!

10 сакавіка 2019 г., Радашковічы


Рецензии