Я да роднай вяртаюся хаты

Я да роднай вяртаюся хаты
На спатканне з дзяцінствам сваім.
Мяне дуб стогадовы  кудлаты
Сустракае  паглядам  касым.

Я з самотай гляджу на сялібу –
Зарасла яна шэрым быллём,
У акенцы няма адной шыбы
І паветку накрыла галлём.

І сцяжынак, да болю знаёмых,
Я не бачу –  і жах на душы.
Зніклі гнёзды на велічных клёнах,
Цішыня на вясковай шашы.

І не бачу я хаты суседскай,
Бо маланкай спаліла яе…
Толькі печ засталася, як вечнасць, –
Сіратліва глядзіць на мяне.

І душа мая енчыць у скрусе,
Нібы жарам мяне ахіне.
Я, хацінка, табе памалюся,
Папрашу: «Даруй, хатачка, мне».


Рецензии
Зіначка, вельмі добры верш. Я ўбачыла сваю сялібу, сваю вёсачку- кранае за сэрца. Дзякуй, даражэнькая!

Лидия Жидко-Зенькова   12.03.2019 23:48     Заявить о нарушении