Пасля газетнай публiкацыi
Мне там бываць і голас музы чуць.
Але аднойчы апаліўшы сэрца,
На пальцы доўга будзеш яшчэ дзьмуць.
Калі душа ў тых сцянах вітала,
Сабе прытулак выбраўшы ў жыцці.
Бібліятэка -мне матуляй стала,
І да яе -хацелася ісці.
Усе казаць, аб тым што набалела
І радасць ей, і смутак бо заўжды,
Яна цяплом мне сагравала цела,
І думкі зберагала ад бяды.
Але аднойчы -адчыніўшы дзверы,
Я не адчуў таго,чым столькі жыў.
Аркуш газетны, той аркуш паперы,
Ўсе пачуцце, да гэтых месц змяніў.
Там не было хлусні і агавора,
І ўшанаваны быў я як паэт.
Але мой талент- рысаю дэкора,
"Чароўнай Музы" дапаўняў партрэт.
То гурт такі, што ходзіць на сустрэчы,
Каб пасядзець, ці песні паспяваць.
Бо ўзрост такі, заняцца кажуць не чым,
Бібліятэцы плюс- спяшу дадаць...
І зразумеў я- не, не ўсіх паэтаў,
Наперад ставяць так, як гэта есць.
Тут "пры двары"- другія этыкеты,
Хоць вечар твой, але ты толькі госць...
Ішоў да дому, слухаў гоман дзенны,
Жыцце бурліла нібы той раўчук.
І разумеў- усялякі вынік пленны,
Калі пяе у небе дзесь жаўрук.
Свидетельство о публикации №119030707996