Амаль не вiдны маладзiк...
Амаль не відны маладзік
Плыве сабе ў сузор’і Рыбы.
Тырчаць зямлі адталай глыбы.
Да іх празрысты дзень прынік
Нясмелым сонейкам вясновым,
Як я да роднай мовы – словам.
Нявідны, марны маладзік
Плыве сабе ў сваім сузор’і.
Паэзіі жывой узоры –
Той дзень, што да зямлі прынік
Сваёй празрыстасцю вясновай,
Як я – да роднай мовы словам,
Ды той зямлі адталай глыбы,
Ды над зямлёй – сузор’е Рыбы.
07. 03. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119030704458