Усё засталося там
У тую зіму, весну, восень, лета...
Ўсё засталося дзесьці за мяжой,
У садзе маладосці нашых кветак.
Дзе не губляюць звонкасць ручаі,
А ўзімку аж па самы дах сумёты...
Усё засталося ў райскім тым краІ,
Дзе кожны крок - пяшчотнай ласкі дотык.
Ўсё засталося там, ў дзівосным сне,
Што, як прывід, развеяўся на ранку,
У шыкоўнай маладосці і вясне,
Дзе ты назваў мяне сваёй каханкай.
Свидетельство о публикации №119030702960
Шчасця, здароўя, доўгіх гадоў жыцця і ўсяго, чаго сама сабе пажадаеш!
Са святам, Людміла!
Виктор Любецкий 08.03.2019 11:00 Заявить о нарушении