Даруй...

Даруй, прашу, мой любы,
Даруй, каханы мой.
Я не твая галуба
I не анёл я твой.

У ранку і ў вячорку
Мяне ты не чакай,
На вузенькiм узгорку
Не стой, не сустракай.

Забудзь, маю гаворку,
Маю усмешку, цень…
Расстанне будзе горкім,
І сумным стане дзень...


Рецензии