Бы якая нястрымная сiла
Яго сёння па хаце насіла…
Не знаходзіў ён месца сабе
У душэўнай сваёй барацьбе.
Засталіся скупыя ўспаміны
Ад той дзіўнай, прыгожай мясціны,
Дзе каханне сваё ён сустрэў…
Як душою свяціў і гарэў.
Зразумець тут ужо немагчыма,
Дзе і ў чым развітання прычына…
І калі тая ўзнікла мяжа,
Што так рэжа душу без нажа?
Свидетельство о публикации №119030605663