Нiбы лотас апалены...
Аксане Зыбінай
у Дзень яе нараджэння
Нібы лотас апалены,
Ў снезе праталіны,
У якіх парыжэла трава.
Я па лесу блукаю,
Стаю на прагаліне,
І баліць ад вясны галава.
І былых нараджэнняў
Мне мрояцца раніцы.
Прасвятленне прыходзіць душы.
Бо паветра вясны,
Як гарэлка для п’яніцы, –
Паспявай толькі вершы пішы!
Ах, як добра было б
Пасадзіць у праталіны
Кветкі думак празрыстых,
Як неба вясны!
Я гляджу на траву,
Як на лотас апалены,
Успамінаю прарочыя светлыя сны.
04. 03. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119030406967