Надыход вясны

Верш для дзетак.

Плачуць коўзанкі, сумёты         
Горкімі слязамі:
– Дзесьці дзеці пазнікалі
Разам з маразамі!
Ні на лыжах, ні на санках
Не відаць нікога.
Нават вераб’і ля ганка
Ціўкаюць з трывогай.

Дзе вы, Саша і Сярожа,
Лена, Насця, Каця?
Захварэлі, дзеткі, можа?
Не пускае маці?
Лёд растаў, зіма слабее,
Люты адыходзіць.
Сонца радаснае грэе,
Бо вясна прыходзіць.

Не бяда, што снегу горкі
Недзе пазнікалі!
Хутка траўка на пагорках
Размалюе далі!
Не паспееш азірнуцца,
Заспявае неба!
І ў прыродзе ўсе прачнуцца:
Рэкі, дрэвы, глеба...


Рецензии