Сонца на захадзе, месяц на схiле...

***
Сонца на захадзе, месяц на схіле,
Зіма – на зыходзе жыцця.
Зноў абуджаюцца творчыя сілы,
Вясна паўстае з забыцця.

Капаюць стрэхі, капаюць магілу
Доўгай і цёмнай зіме.
Снежныя плямы спаўзаюць па схілу,
Сонца пляце макрамэ.

Ветах за вецце бяроз учапіўся,
Цісне бярозавы сок.
Йдзе сакавік, што зімою мне сніўся,
Дорыць вясны мне глыток.

02. 03. 2019 г., Радашковічы


Рецензии