Калi дапоунiць тую повесць...

Колькі б праседзела яшчэ Тэкля на тратуары- невядома.Але парваная вопратка і амаль зношаны абутак не пакідалі старэчаму целу зусім цяпла.Амаль змерзнуўшы, ў нейкім страшным паўсне, паднялася яна, падабрала грошы і горка усміхнуўшыся пакрочыла з горада.Тут усё было чужым: і гэтыя дамы з разьбянымі аканіцамі, і гэты пастаянны шум, і гэтыя людзі з абыякавымі тварамі, і само жыццё паставіўшае ўсё з ног на галаву.Яе Лаўрук, яе адзіны сынок выставіў яе за парог, не пусціўшы нават абагрэцца.Якое гора можа параўнацца з горам маці, якая губляе сваіх дзяцей? Дзяцей жывых і здаровых, але ўжо не памятаючых сваяцтва, ці не жадаючых гэта рабіць.
Ўзгадала яна горкія словы мужа пра тое, што сын даўно стаў чужым.Ідучы з горада зазірнула Тэкля ў карчму, адкуль пахла цяплом і хатняй бражкай.Зайшла абагрэцца перад далёкай дарогай, ды і грошы, кінутыя ёй сынам на водкуп, дазвалялі што небудзь перакусіць.Прысела ў кутку і папрасіла прынесці ёй выпіць і паесці.Піла яна горкую, а слёзы цяклі па запалым старэчым шчоках.
Хтосьці ўжо склаў ёй кампанію, дапамагаючы пазбавіцца ад гэтых праклятых грошай. Апрытомнела Текля адышоўшы некалькі вёрст ад горада.Вецер гнаў снег па полі наносячы намёты ў нізінныя месцы, агаляючы бальшак. Вечарэла.
Да бліжэйшай вёсачкі было няблізка, а ногі ўжо дрыжалі ад стомы.Згарнула Тэкля з дарогі ў нізінку-тут не так дзьмуў вецер і стомлена прысела на свой вузельчык...
 Знайшлі яе ўжо вясной, калі зышоў снег і агаліў лагчынку дзе, са шчаслівай усмешкай у тую студзенскую ноч замярзала Тэкля.Замярзала даглядаючы свой апошні сон, у якім, яе маленькі Лаўрук сядзеў побач, а яна з пяшчотай гладзiла яго валасы.


Рецензии