Я не памылюся
Што табой я, любы, даражу,
Што няма жыцця мне без цябе,
Калі ты не побач - я ў журбе.
Дні ляцяць тады зусім не так,
Сны нясуць таемны нейкі знак,
І салоўка нават не пяе,
Сонейка за хмаркамі жыве.
Я не памылюся і скажу,
Што табе, як Богу, я служу…
Хоць жыццё маё ідзе на схіл,
А любіць цябе хапае сіл!
Свидетельство о публикации №119022603538