3 Час не адзавецца...

Паркалёвыя сукенкі
У белыя гарошкі...
Мы калісць былі Аленкі,
Волькі і Сярожкі.

Бесклапотнае дзяцінства...
Мроі, мроі, мроі...
Хлеба з цукарам скарынка...
Сырадою слоік.

Толькі час імя па бацьку
Хутка прыпасуе
І на скронях, як знянацку,
Белым намалюе.

І ляцяць жыцця гадочкі,
Час не адзавецца.
Пасталелі сыны, дочкі,
Унукі цешаць сэрца.

Твар маршчынак назбірае,
Нельга даць ім рады.
Аднаго час не прыдбае -
Над душой улады.


Рецензии